be
Вячаслаў Уладзімеравіч Адамчык

Чужая бацькаўшчына

Notify me when the book’s added
To read this book, upload an EPUB or FB2 file to Bookmate. How do I upload a book?
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    Адзiн дробна, з пералiвам, высвiстваў польку.

    — Iдзi ў хату, Бронiсь, — сказаў Корсак, хаваючыся ў цёмных сенях. — Iдзi, абмыйся хоць.
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    Мяшканцы хутара Глуша Каленiк Талерка i Аўдоцця Мядзведзь вязлi хрысцiць дзiця. Удома кумоў так напаiлi, што толькi каля цэрквы яны агледзелiся, што згубiлi дзiця. За вярсты тры ад хутара яго знайшоў Дзямян Калета з Сваловiч. Яно ляжала жывое ды здаровае збоку дарогi. На трэцi дзень у Глушы нанава спраўлялi хрэсьбiны».
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    хаце запахла саладжавым сiнiм дымам, пах яго быў нязвыклы пасля ўдушлiвае махоркi. Гэтакiм пахучым, лёгкiм дымам у верасаўскiх хатах пахла толькi ў свята, калi хлопцы, нават i тыя, хто не курыў, дзеля фасону куплялi ў мястэчку папяросы.
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    Iмполь абвёў вачыма хату i дастаў пачак папярос, выстаўляючы яго хлопцам: да яго нават здалёк пацягнулiся рукi — тытунь быў дарагi, а свайго садзiць не давалi — i хлопцы былi ласыя пажывiцца чужым ды дармовым.
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    Прыходзiў паслухаць, што робiцца на свеце, — Мiця выпiсваў газеты, найбольш усё беларускiя, з Вiльнi.
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    Бацька апытаў недзе далёка, аж пад Наваградкам, знахарку, завёз да яе Алесю. Тая загаварыла на хлеб, сказаўшы есцi яго, як усходзiць i заходзiць сонца. Тры днi. Алеся з’ела астатнi раз той хлеб, i з вачэй ссунулася каламутнасць, пасвятлеў свет, нiбы туман разышоўся. Але ў галаве астаўся гуд i звiнела ў вушах, як званы званiлi.
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    Запрэглi каня, i брат Змiтрык павёз Алесю да доктара. Покуль даехалi да мястэчка — Алесi трохi адлягло. Яна ўжо, саромеючыся доктара, распранацца не хацела, покуль брат крыку не нарабiў. Паслухаў яе доктар ды ў вочы ўжо сказаў: «Маладзiчка, я вам не памагу, у вас нэрвы… Шукайце бабку».
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    сабе сарочку. Адвярнулася ў хату напiцца вады, прыйшла назад, а на сарочцы жаба ляжыць — сухая, пляскатая, нiбы раздушаная колам, i вялiкая ржавая iголка каля яе. Алеся страсла з шытва гэтую сухую жабу i пабегла ў хату, а на галаве аж валасы зашавялiлiся. Алеся як чула бяду. Назаўтра яна пачала недамагаць: балела галава i ў вушах стаяў гуд, нiбы званы званiлi.
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    на вяселлi да маладога i жахнулася, убачыўшы, што нават на кончыку носа ў яго растуць валасы. Пабыла з iм год, а прывыкнуць не магла. Не хацела, каб нават дзецi былi з iм. Прынесла раз на рэчку паласкаць бялiзну, ужо была тоўстаю, дзiцем хадзiла, i, нiбы звар’яцеўшы, пачала душыць свой жывот: на сёмым месяцы яно i радзiлася нежывое. А праз год Радзiвон i памёр.
  • Alexandr Gorodkohas quoted3 years ago
    . Здаецца, валасы на сабе рвала б: столькi хлопцаў у сватах было, а яна ўсё перабiрала — то малы, то брыдкi, то «рускае веры» (Алеся была каталiчкаю), покуль не заседзелася ў дзеўках i не сталi сватацца ўдаўцы.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)