Яна рабочая, з горада. Радзілася ў вёсцы, жыла ў беднасці ды ў горы, а пасля, даўно ўжо, у горадзе ўдалося на фабрыку паступіць. А цяпер яна працуе ў жанаддзеле.
mashamasharipovahas quoted6 years ago
І была з Ганнай прыветліваю.
mashamasharipovahas quoted6 years ago
- Усюды самому трэба ісці, бо сам лепш ведаеш свае патрэбы...
mashamasharipovahas quoted6 years ago
«Свету для жыцця не трэба шукаць далёка, пакінуўшы свае цёмныя хаты. Свет для жыцця тут, у гэтых хатах трэба зрабіць. Самім шукаць гэтага свету, тады згіне і цемната, і горкасць, і слёзы жыцця. Палявыя загоны павінны радаваць вока, дні павінны прыносіць светлую радасць. Зжыць беднасць, зжыць убогасць жыцця».
mashamasharipovahas quoted6 years ago
І яшчэ больш нудным паказалася Ганне жыццё, такім нудным і адзінокім, як гэтае пустое, падгніўшае ржышча.
mashamasharipovahas quoted6 years ago
У кожнай з гэтых жанчын быў свой «гаспадар», які не ведаў, як яму і дзе паказаць сваю сілу, як бы паказацца спрытнейшым, лепшым, мацнейшым за другіх. Загэтым вось і чуліся часта па вёсцы жаночыя крыкі
mashamasharipovahas quoted6 years ago
Усякі стараўся высмеяць за вочы другога. І нельга сказаць, каб гэта было са злосці, - гэта проста было ад нейкай нуды жыцця...
mashamasharipovahas quoted6 years ago
гэта было проста роўнае, нейкае тупое пачуццё не здаволенага жыццём чалавека.
mashamasharipovahas quoted6 years ago
«Вось пражыву я гэты дзень, а там будзе другі, лепшы. Вось зраблю я гэтую працу, а там будзе другая, любімая. Усё тое, што сягоння, - не настаяшчае, яно часовае, і яго трэба абы-як перажыць для таго, каб спаткаць тое лепшае, настаяшчае».
mashamasharipovahas quoted6 years ago
Брат Аляксей быў сарваны цяжкаю працаю; часта, затаіўшы на твары пачуццё болю, ляжаў на палатках ніцма і маўчаў. А пасля, сярдзіты, упікаў Ганну дармаедствам, а Ганна яго шкадавала - ведала злосць хворага чалавека. Не магла толькі гэтага самага Ганна дараваць братавай жонцы. І кожны дзень плакала Ганна. Кожны дзень плакала і братава жонка ад крыкаў Аляксея, кожны дзень у хаце была калатня.